Запрашаем на Літургію!

 

Хрыстос уваскрос!
Дарагія браты і сёстры, набліжаецца чарговы дзень нашай літургічнай сустрэчы са Хрыстом і адзін з адным!

У СУБОТУ 29 красавіка мы здзейснім Літургію ў храме Лютэранскай абшчыны г. Вільнюса (Vokeičiu g. 20). Пачатак Літургіі - 9.00.

У гэты дзень мы будзем святкаваць Дзень ЖАНЧЫН-МІРАНОСІЦ і таксама рыхтуем прыемныя падарункі нашым дарагім у Хрысце Іісусе сёстрам. Дарагія жанчыны, вельмі вас усіх запрашаем і чакаем!

Таксама ў гэты дзень святкуецца памяць БЕЛАРУСКАГА НАВАМУЧАНІКА - айца КАНСТАНЦІНА ЖДАНАВА, які быў жорстка забіты камуністамі ў 1919-м годзе. Яго сведчанне Хрыста да смерці - яскравая старонка беларускага праваслаў'я.

Запрашаем і чакаем на Літургіі!

Падтрымка праекта

Вы можаце падтрымаць наш праект:

Contribee PayPal


VšĮ „Krikščionių ortodoksų iniciatyvų centras“
IBAN: LT487300010173170576
SWIFT: HABALT22